Выдержки из пунктов 47-54 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі (Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 19 сентября 2022 г. № 322 в актуальной редакции)
47. За кошт вучэбных гадзiн кампанента ўстановы адукацыі тыпавога вучэбнага плана ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду могуць праводзiцца ў шосты школьны дзень заняткi гульнявымi вiдамi спорту для I-XI (XII) класаў i можа рэалiзоўвацца адукацыйная праграма прафесiйнай падрыхтоўкi рабочых (служачых) для вучняў X-XI (XII) класаў.
48. Непаўналетнiя вучнi з улiкам погляду iх законных прадстаўнiкоў, зыходзячы са схiльнасцяў, жаданняў i стану здароўя могуць дадаткова да вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах асвойваць змест вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў адпаведнай накіраванасці.
49. Факультатыўныя заняткi могуць быць прыродазнаўча-матэматычнай, гуманiтарнай, грамадазнаўчай, экалагiчнай, ваенна-патрыятычнай, музычнай, харэаграфiчнай, мастацкай, тэатральнай, прафарыентацыйнай, спартыўнай i iншай накiраванасцi.
Факультатыўныя заняткi музычнай, харэаграфiчнай i тэатральнай накiраванасцi могуць праводзiцца сумесна настаўнiкам, якi рэалiзуе змест адпаведнай вучэбнай праграмы факультатыўнага занятка, i канцэртмайстрам (акампанiятарам).
50. Факультатыўныя заняткі могуць быць арганізаваны ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі для вучняў іншых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі праз сеткавую форму ўзаемадзеяння.
51. Для арганiзацыi факультатыўных, стымулюючых i падтрымлiваючых заняткаў вучнi, як правiла, аднаго або паралельных класаў аб’ядноўваюцца ў групу.
Напаўняльнасць групы для арганiзацыi заняткаў павiнна складаць не менш за пяць вучняў пры правядзеннi факультатыўных заняткаў ва ўстановах адукацыi, што размешчаны ў гарадах i пасёлках гарадскога тыпу.
Образцы заявлений на факультативы: законных представителей учащихся 1-8 классов; учащихся 9-11 классов.